Личные блоги педагогов

Счетчик посещений

mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня24
mod_vvisit_counterВчера311
mod_vvisit_counterЗа эту неделю24
mod_vvisit_counterЗа неделю2180
mod_vvisit_counterЗа этот месяц6478
mod_vvisit_counterЗа месяц9286
mod_vvisit_counterВсе дни732039

У нас есть: 5 гостей online
Ваш IP: 54.198.212.30
Сегодня: Окт 20, 2018

Регистрационное св-во

Регистр. св-во в НИРУП «ИППС»
№4141711562 от 17.04.2017

Регистр. св-во в БелГИЭ
№143552 от 20.02.2018

Этнасад сустрэне вас PDF Печать E-mail
Автор: Администрация   
19.12.2013 17:09

 

Ірына ВОЙТКА, загадчык ДУА» Яслі-сад №3 г.Слоніма»

 

Наш дэвіз:
• Кожную раніцу —- прывітанне і пажаданне дабра на роднай мове.
• Кожны дзень — новае слова, прыказка, верш, загадка па-беларуску.
• Кожны дзень — беларуская народная казка. 
• Кожны дзень — народныя гульні, танцы. музыка, песні.
• Ні аднаго дня без роднай мовы.

 

Пачуццё Радзімы — адно з самых магутных у кожным чалавеку. Вочы матулі, яе усмешка, яе цёплая далонь на тваёй дзіцячай галаве, і дарога дадому, і твае сябры, і проста людзі, з якімі ты жыў побач, і тыя песні, і тыя словы, якія ты чуў: гэта яна, твая Радзіма. І ты ведаў, што тут, як побач з маці, табе заўсёды ўтульна і спакойна... Гэта тое шчасце, якое даруе кожнаму яго Радзіма, — шчасце жыць тут, дзе нарадзіўся. Яна як маці, аддасць табе ўсё, што мае: і прасторы, і мову, і песню. Жыві! І забыцца на гэта роднае, усё, што ад Радзімы тваёй, — усё адно што забыцца на маці сваю, цяпер, калі ты дужы і моцны, а яна, узрасціўшы цябе, усе адно жыве табою.


ПРЫКЛАДНА такімі словамі пачынаюцца ў этнасадзе «Купалінка» гутаркі з
дзецьмі аб Радзіме, аб дабрыні, аб чалавечнасці.
Інакш і не можа быць. А яшчэ... Яшчэ гучаць яны вельмі мілагучна, на мове нашай з вамі зямлі, па-беларуску:

О, роднае слова,
Ты люба і міла.
Ты сэрца сабою
Маё паланіла.
Як ты зразумела
I шчыра, і блізка
Матуля, сцяжынка,
Вясёлка, калыска. 
(Ірына Войтка.)

 


I нам не аднойчы пашчасціла назіраць, з якім трапяткім хваляваннем стукалі дзіцячыя сэрцы ад адкрыцця нечага светлага, чыстага, высакароднага — адкрыцця Радзімы.
У век дзелавой лексікі і камп'ютэрных тэхналогій гэтаму трапяткому пачуццю і роднаму слову ёсць сваё пачэснае месца.
Вызначальным накірункам развіцця  ДУА” Яслі-сад№3 г.Слоніма” з'яўляецца далучэнне дзяцей да вытокаў беларускай культуры, вывучэнне і выкарыстанне лепшых традыцый народнай педагогікі, фальклору, народных традыцый у выхаванні дзяцей. Педагагічны працэс ажыццяўляецца на беларускай мове, якой авалодалі ўсе нашы спецыялісты. Дакументацыя дзіцячай дашкольнай установы таксама вядзецца на беларускай мове.


З мэтай рэалізацыі мадэлі  «Этнасад» прагназуецца сканцэнтраваць лепшыя нацыянальныя традыцыі з выкарыстаннем перадавога вопыту, пошук шляхоў трансфармацыі тэхналогій развіваючага навучання на беларускамоўную глебу.
У аснове адукацыйнай работы ясляў-сада вызначаны прынцып цеснай узаемасувязі нацыянальнага і агульначалавечага ў выхаванні дзяцей. Гэтая ж задача вызначана і праграмай , па якой працуе дашкольная ўстанова.
Адным з этапаў работы над вырашэннем пастаўленых задач з'яўляецца засваенне адукацыйнага этнамодуля выхаванца і педагога. Ён распрацаваны творчай групай педагогаў для кожнай узроставай групы і ўяўляе сабой пэўны крытэрый ведаў па праграме, згодна з напрамкамі развіцця ўстановы.


Напрыклад, выхаванцы старэйшай групы павінны засвоіць на роднай мове:
• словы прывітання, падзякі, прабачэння;
• народныя гульні (называць і ўмець у іх гуляць, 5—7 гульняў);
• вершы, лічылкі, загадкі, казкі на беларускай мове, 4—5);
• называць беларускіх пісьменнікаў і іх творы;
• ведаць назву і паходжанне назвы роднага горада;
• назву сваёй дашкольнай установы, яе адрас;
• назву рэспублікі, яе сталіцы, гарады Беларусі;
• назву месяцаў і пор года, прыкметы кожнай пары года.

У рабоце з дзецьмі выкарыстоўваюцца заняткі і сумесная дзейнасць на роднай мове, гуртковая работа, правядзенне народных свят і абрадаў.

 

Вынікі засваення гэтага этнамодуля выхаванцамі старэйшай групы за першае паўгоддзе навучальнага года склаліся так: 73% — засвоена, 27% — засвоена часткова.
Этнамодуль педагога  выглядае наступным чынам:
• веданне праграмных задач раздзела «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”                        
• праграмных мастацкіх твораў (малыя формы дзіцячага фальклору, вершы (5—6 вершаў на памяць), беларускіх народных казак);
• не менш пяці беларускіх народных гульняў;
• ведаць прыказкі і прымаўкі (аб порах года, аб хлебе, аб працы, аб дабрыні);
• загадкі ( тэматыка розная);
• лічылкі;
• назву новых ( беларускіх) тэхналогій і іх аўтараў;
• распрацаваць фрагмент заняткаў, выкарыстоўваючы тэхналогію ТРВЗ на матэрыяле этнамодуля ( для дзяцей сваёй узроставай групы).


Для засваення этнамодуля педагогамі была выкарыстана прыкладная праграма самаадукацыі і метадычныя рэкамендацыі да яе — «Беларуская народная педагогіка ў дзіцячай дашкольнай установе», распрацаваная творчым калектывам БДПУ імя М.Танка.
3 мэтай засваення этнамодуля педагогамі ажыццяўлялася наступная метадычная работа: кансультацыі, семінары, пасяджэнні творчай групы.
Трэба сказаць, што ўсе педагогі «Купалінкі» засвоілі этнамодуль на выдатна.

I нам прыемна адзначыць супрацоўнікаў ясляў-сада, якія далучаюць да крыніц роднай культуры сваіх выхаванцаў.

Гэта выхавальнікі:

Рыштакова Таццяна Уладзіміраўна,

Лясота Вольга Юр'еўна,

Ленец Анастасія Анатольеўна,

Лобкіна Людміла Анісімаўна,

Філітовіч Святлана Паўлаўна.

Музычны кіраўнік Рабцэвіч Дзіна Паўлаўна,

кіраўнік фізічнага выхавання Рыбак Святлана Леанідаўна.


Добрай традыцыяй у яслях-садзе стаў паказ вынікаў засваення дзецьмі этнамодуля перад бацькамі, што садзейнічае развіццю цікавасці бацькоў да гісторыі і культуры роднага краю. Дзеля забеспячэння запатрабаванасці этнамодуля педагагічны калектыў шукае трансфармацыі тэхналогій развіваючага навучання і асобасна арыентаванага накірунку на беларускамоўную глебу, ажыццяўляецца задача засваення этнамодуля выхаванцамі праз тэхналогію ТРВЗ. Выкарыстанне тэхналогій развіваючага навучання пры стварэнні мадэлі «Этнасад» забяспечвае арганізацыю адукацыйнага працэсу на ўзроўні сучаснай дашкольнай установы.


Забеспячэнне работы па арганізацыі адукацыйнага працэсу будуецца з акцэнтам на студыйную, гуртковую і клубную работу. Так, у яслях-садзе створана студыя беларускай культуры «Святліца». Гэта тая навукова-метадычная база, якая дазваляе праводзіць работу па забеспячэнні мадэлі «Этнасад» у комплексе . У студыі сабраны матэрыял па наступных блоках: «Жывапіс Беларусі», «Краязнаўства», «Беларуская народная цацка», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Мой Слонім», «Метадычны куфэрак» .
Тут арганізавана работа гуртка па лепцы з гліны «Беларускія майстры», краязнаўчага гуртка «Краяведайкі», фальклорнага гуртка «Валачобнікі», кіраўнікі якіх — педагогі нашай дашкольнай установы. У яслях-садзе праходзяць заняткі па развіцці роднага маўлення, азнаямленні з навакольным светам, экскурсіі, сустрэчы з мастакамі, літаратарамі Слонімшчыны.
3 мэтай павышэння этнапедагагічнай культуры бацькоў не першы год працуе клуб «Буслянка», дзе можна даведацца не толькі пра сямейныя этнапедагагічныя традыцыі беларусаў, іх маральныя запаветы, якія ўвабралі лепшы вопыт папярэдніх пакаленняў, а і навучыцца народным гульням, танцам, нацыянальнай кухні беларусаў.


Добрай традыцыяй у яслях-садзе  стала правядзенне народных свят «Купалле», «Каляды», «Гуканне вясны» і іншых мерапрыемстваў, рэкамендаваных адукацыйнай праграмай . Каб добрыя набыткі, якія былі закладзены ў дзіцячую свядомасць, працягвалі развівацца і надалей у плане этнасад-этнакалектыў, ажыццяўляецца пераемнасць паміж яслямі-садам №3 і СШ №2 г.Слоніма з музычна-эстэтычным ухілам.

3 верай у тое, што ў яслях-садзе  дзеці атрымліваюць неабходны зарад чалавечнасці, гуманнасці і дабрыні на ўсё далейшае жыццё, мы будзем будаваць наш добры і ўтульны дом — «Этнасад»!

 

 

Обновлено 02.11.2017 22:46
 

Выбор языка сайта

Голосования

Якія метады ў выхаванні Вашага дзіцяці Вы выкарыстоўваеце?
 

Кто на сайте

Сейчас 25 гостей онлайн

Поиск

ГУО "Ясли-сад №3 г.Слонима", Powered by Joomla! and designed by SiteGround web hosting