Личные блоги педагогов

Счетчик посещений

mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня657
mod_vvisit_counterВчера786
mod_vvisit_counterЗа эту неделю2336
mod_vvisit_counterЗа неделю5343
mod_vvisit_counterЗа этот месяц14672
mod_vvisit_counterЗа месяц8632
mod_vvisit_counterВсе дни855348

У нас есть: 7 гостей online
Ваш IP: 35.173.234.140
Сегодня: Ноя 19, 2019

Регистрационное св-во

Регистр. св-во в НИРУП «ИППС»
№4141711562 от 17.04.2017

Регистр. св-во в БелГИЭ
№143552 от 20.02.2018

           
 

 

 
Музыкальна-спартыўнае свята PDF Печать E-mail
Автор: Администрация   
30.10.2019 08:44
29 кастрычніка ва ўстанове для выхаванцаў было арганізавана музыкальна-спартыўнае свята "Восеньскія цуды". У госці да дзяцей прыйшла восень са сваімі восеньскімі падарункамі. Разам з ёй выхаванцы весела і заўзята гулялі, спявалі і чыталі вершы. Асабліва дзецям спадабаліся рухомыя гульні "Дожджык", "Дзе мы былі", гульні спартыўнага і пазнавальнага характару, у якіх дзеці праявілі спрыт і кемлівасць. Выхаванцы старшай групы ўдзельнічалі ў спаборніцтвах.
 Нечаканыя сюжэтныя павароты і сюрпрызныя моманты свята пакінулі казачны след і яркія ўражанні ў памяці выхаванцаў. Больш фотаздымкаў тут!
Обновлено 30.10.2019 21:49
 
Адпачынак PDF Печать E-mail
Автор: Администрация   
25.10.2019 13:39

               

Слухайце! Слухайце!

Цырк прыехаў да нас!

Пляскайце, пляскайце 

Дарагім гасцям!

24 кастрычніка 2019г. ва ўстанову адукацыі прыехаў цырк. Для выхаванцаў была прадстаўлена шоу-праграмма "Свята кожны дзень".

 

Обновлено 30.10.2019 09:07
 
За бяспеку разам PDF Печать E-mail
Автор: Администрация   
18.10.2019 20:14
 16 кастрычніка па 1 лістапада 2019 года па ўсёй краіне пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў рамках рэспубліканскай акцыі " За бяспеку разам!». Акрамя МНС, у ёй удзельнічаюць МУС, Міністэрства аховы здароўя, Мінпрацы і сацабароны, Мінадукацыі, Мінінфарм, Мінжылкамгас і Мінэнерга.
Мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення. Мерапрыемствы акцыі накіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнка гатоўнасці тэрыторый і домаўладанняў грамадзян да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду.
Обновлено 18.10.2019 20:24
 
Суботнік PDF Печать E-mail
Автор: Администрация   
25.10.2019 13:20
Субота, 19 кастрычніка, на тэрыторыі ДУА "Яслі-сад №3" быў абвешчаны днём суботніка. Суботнік прайшоў на славу, надвор'е нарэшце падарыла нам сонечныя дні і працоўныя калектывы арганізацый масава выйшлі, каб навесці парадак на сваіх тэрыторыях.

У гэтым суботніку прынялі ўдзел усе супрацоўнікі дзіцячага садка. Мэта суботніка зразумелая кожнаму - зрабіць наш дзіцячы сад больш чыстым, добраўпарадкаваным і зручным.
 
 
Обновлено 30.10.2019 09:08
 
Платныя паслугі! PDF Печать E-mail
Автор: Администрация   
31.08.2019 20:12

Паважаныя бацькі! Мы таксама як і вы хочам, каб Вашы дзеці ўсебакова развіваліся, адчувалі сябе ўпэўнена і свабодна дэманстравалі свае веды, таму ў 2019/2020 навучальным годзе плануем аказанне наступных адукацыйных паслуг звыш базавага кампаненту на платнай аснове:
"Англійская мова";

паслуг па прыярытэтнаму накірунку дзейнасці (інтэлектуальна-творчаму):

"Падрыхтоўка рукі да авалодвання элементамі пісьма";

"Навучанне чытанню";

"Развіццё інтэлектуальна-творчых здольнасцей дзяцей".

Кошт заняткаў будзе разлічана па меры камплектавання груп.

Гэтак жа для вас будуць адкрыты новыя формы арганізацыі адукацыйнага працэсу: групы кароткачасовага знаходжання "Мацярынская школа", "Адаптацыйная група", гувернёрскія паслугі. Дадзеныя паслугі будуць арганізаваны толькі па запыце бацькоў выхаванцаў на дагаворнай аснове. Наведванне дзецьмі адукацыйных паслуг на платнай аснове ніколі не было абавязковым, так будзе і ў гэтым навучальным годзе. Заняткі ў рамках платных адукацыйных паслуг, як і ў мінулым навучальным годзе, будуць праводзіцца ў вольны ад асноўных заняткаў час, без парушэння рэжыму дня выхаванцаў.

Паважаныя бацькі! За больш падрабязнай інфармацыяй пра  дзейнасць дадзеных паслуг,аб рэжыме функцыянавання груп і парадку залічэння ў іх дзяцей, звяртайцеся да загадчыка па тэлефоне 8 (01562) 5 07 10, або прыходзьце асабіста! 

Обновлено 31.08.2019 22:01
 
З Днём ведаў! PDF Печать E-mail
Автор: Администрация   
31.08.2019 20:10

Паважаныя сябры! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём ведаў!                                                                                                            

Паважаныя педагогі! Захоўвайце вернасць свайму святому прызванню. Няхай у вашых сэрцах заўсёды гарыць агонь любві да дзяцей і дабра.                          

Дарагія дзеці! Настойліва заваёўвайце веды, цаніце дружбу і ўзаемавыручку. Няхай гэты навучальны год прынясе вам удачу і наблізіць да ажыццяўлення запаветнай мары.
Паважаныя бацькі! Будзьце церпялівымі да сваіх дзяцей, мудра стаўцеся да іх патрэб і інтарэсаў.
Жадаем усім моцнага здароўя, бясконцай энергіі і аптымізму.

Обновлено 31.08.2019 21:42
 
Аплата за падручнікі. Да ўвагі бацькоў! PDF Печать E-mail
Автор: Администрация   
22.08.2019 23:01
Аплата за карыстанне падручнікамі і дапаможнікамі ў 2019/2020 навучальным годзе згодна з Пастановай урада ад 28 жніўня 2018 года № 621 "Аб унясенні змяненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. № 839" устаноўлена (зменена) плата за падручнікі і дапаможнікі ў 2018/2019 навучальным годзе. Так, пастановай № 621 "Аб унясенні змяненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. №839" устаноўлена плата за падручнікі і дапаможнікі для дашкольнікаў у 0,2 базавыя велічыні-5,1 рубля.
Обновлено 31.08.2019 22:01
 
« ПерваяПредыдущая12345678910СледующаяПоследняя »

Страница 1 из 16

Выбор языка сайта

Голосования

Якія метады ў выхаванні Вашага дзіцяці Вы выкарыстоўваеце?
 

Кто на сайте

Сейчас 77 гостей онлайн

Поиск

ГУО "Ясли-сад №3 г.Слонима", Powered by Joomla! and designed by SiteGround web hosting